Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Выбираем язык обучения

Паважаныя бацькі!

Згодна з артыкулам 90 Кодэкса Рэспулікі Беларусь аб адукацыі “Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі” бацькі выхаванцаў маюць права выбару мовы навучання”, якое забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Таксама у пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”адзначана, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаныя ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі (артыкул 22 Палажэння).

На тэрыторыі Магілеўскага раёна функцыянуюць 13 устаноў дашкольнай адукацыі з асноўнай беларускай мовай навучання і выхавання: ДУА “Яслі-сад аг.Рэчкі”, “Яслі-сад в.Міхалёва”, “Яслі-сад в.Сумарокава”, “Яслі-сад в Грыбаны”, “Бракаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, “Вендаражскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Махаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Мастоцскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Сідаравіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”, “Семукацкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Сухарэўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, “Хонаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Пашкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”. Падрабязную інфармацыю аб установах адукацыі Магілёўскага раёна можна атрымаць на іх сайтах.

На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўнаплетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага райвыканкама А.Б.Заблоцкі

Разделы сайта